БЕЛ Ł РУС

Літва не выдасць Ціханоўскую

3.03.2021 / 11:05

Nashaniva.com

Пра гэта Deutsche Welle заявіў намеснік міністра замежных спраў Літвы Мантас Адаменас.

«Я думаю, у кіраўніцтве Беларусі добра разумеюць: любы запыт аб выдачы Святланы Ціханоўскай будзе дзеяннем чыста рытуальным. Літва не выдае людзей, якія падвяргаюцца палітычнаму пераследу. У Мінску выдатна ведаюць, які адказ мы ім дамо».

У Вільні іранізуюць, што ўрад, які пагадзіўся б разгледзець заяўку Мінска аб экстрадыцыі лідаркі беларускай апазіцыі, не пражыве і сутак.

Учора Следчы камітэт Беларусі паведаміў, што абвясціў Святлану Ціханоўскую ў вышук і што дакументы на яе экстрадыцыю перададзеныя ў Генпракуратуру.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула