БЕЛ Ł РУС

На праспекце Незалежнасці сутыкнуліся чатыры машыны

5.03.2021 / 12:53

Nashaniva.com

Высветлілася, што стала прычынай затору на галоўным праспекце сталіцы.

ДАІ

Кіроўца «Форда» ехала па праспекце з боку вуліцы Філімонава ў напрамку Валгаградскай і пры перастройванні не саступіла «Джылі», паведамляе ДАІ Мінгарвыканкама.

Ад удару апошнюю адкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе яна сутыкнулася з «Кіа» і «Вольва».

Машыны атрымалі механічныя пашкоджанні.

Пацярпелыя пасля агляду медыкамі на месцы здарэння ад шпіталізацыі адмовіліся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула