БЕЛ Ł РУС

Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі

6.03.2021 / 09:51

Nashaniva.com

Трэк «Канкан» трапіў у няміласць расійскай Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека. Пра гэта паведаміў Алег ЛСП на старонцы ў інстаграме.

Песня, якая мае ў ютубе 1,7 мільёна праглядаў, цяпер не даступная ва «УКантакце».

Гэта ўжо трэцяя заблакаваная ў Расіі кампазіцыя музычнага праекта ЛСП. Да гэтага пад забарону трапілі «Нумары» і «Манетка». У абедзвюх песнях знаходзілі «апісанне спосабу здзяйснення самагубства», што з'яўляецца парушэннем расійскага заканадаўства.

Прыхільнікі гурта не разумеюць, што не так з «Канканам» і патрабуюць «свабоду трэкам Алега» ў каментарах на ютубе, дзе песня застаецца даступнай. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула