БЕЛ Ł РУС

Літоўскія памежнікі перахапілі дрон з беларускімі цыгарэтамі

9.03.2021 / 09:54

Nashaniva.com

У ноч на панядзелак літоўскія памежнікі ў Шальчынінкайскім раёне пачулі гукі квадракоптара. Апарат выявілі з дапамогай прыбора начнога бачання. Памежнікі перахапілі кантроль над дронам і пасадзілі яго.

pasienis.lt

Як аказалася, квадракоптар перавозіў 300 пачкаў беларускіх цыгарэт.

Кошт грузу ацанілі ў 900 еўра. Дрон DJI Matrice 600 Pro, які выкарыстоўвалі кантрабандысты, каштуе 5,6 тысяч еўра ў афіцыйных дыстрыб'ютараў.

На тэрыторыі Літвы аператара дрона не знайшлі. Пра інцыдэнт паведамілі ВПС Літвы і беларускаму боку, паведамляе Служба аховы дзяржмяжы Літвы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула