БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі паабяцалі адлігу ў пятніцу

9.03.2021 / 11:24

Nashaniva.com

У аўторак уначы месцамі да мінус 12°С, па паўночным усходзе нават да мінус -16°С. Днём ад -4°С па поўначы да +4°С па Брэстчыне.

Фота Надзеі Бужан

У Мінску, паводле meteoinfo.by, ноччу будзе да мінус 6°С, удзень 0..-2°С.

У чацвер таксама халодна, пры праясненнях уначы да мінус -17°С. У Мінску ўначы да мінус 4°С, а днём каля нуля.

У пятніцу павінна прыйсці адліга, але з ёй снег, мокры снег, дзе-нідзе з дажджом. У Мінску meteoinfo.bу прагназуе моцны мокры снег і да +2°С.

У суботу плюсавыя тэмпературы будуць і ноччу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула