БЕЛ Ł РУС

У Драгічыне 17-гадовая дзяўчына двойчы ўдарыла міліцыянера, які прыехаў затрымліваць яе хлопца

10.03.2021 / 16:16

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося каля 23:00 у інтэрнаце мясцовага ліцэя, паведамляе абласная міліцыя.

У міліцыю паступіў званок ад выхавацелькі. Жанчына распавяла, што на 5-м паверсе ідуць разборкі. 17-гадовы хлопец выпіў (экспертыза пазней паказала 1,2 праміле ) і пачаў гучна высвятляць адносіны са сваёй дзяўчынай. На заўвагі маладыя людзі не рэагавалі. Давялося выклікаць міліцыю.

Па выкліку прыехаў участковы. Аднак аддаваць свайго хлопца 17-гадовая дзяўчына без бою не збіралася. Пакуль участковы затрымліваў хлопца, яна двойчы ўдарыла міліцыянера-кіроўцу.

Прыйшлося затрымаць і яе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула