БЕЛ Ł РУС

У Бабруйскім раёне злавілі нецвярозага кіроўцу школьнага аўтобуса. Ён вёз дзяцей

11.03.2021 / 10:08

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 9 сакавіка ў вёсцы Кавалі. Работнікі ДАІ спынілі школьны аўтобус, які перавозіў дзяцей, піша абласная міліцыя.

Пры паверцы дакументаў інспектар западозрыў, што кіроўца нецвярозы і прапанаваў яму прайсці ў службовы аўтамабіль.

У ходзе далейшай размовы ў машыне стала відавочна, што кіроўца «ўжываў». Мужчына растлумачыў, што выпіваў напярэдадні. Яго агляд паказаў наяўнасць 1,38 праміле.

Кіроўца прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Разам з ім аштрафаваны і кіраўнік, які дапусціў яго да ўдзелу ў дарожным руху ў стане алкагольнага ап'янення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула