У штаце Каліфорнія загарэўся завод Tesla
У ЗША ў горадзе Фрымант (штат Каліфорнія) адбыўся пажар на заводзе па выпуску аўтамабіляў Tesla. Пра гэта паведамляе мясцовы тэлеканал KRON4 і Reuters.
Паводле папярэдніх звестак, узгаранне адбылося ў частцы завода, дзе ішло будаўніцтва. На месца здарэння выкліканыя пажарныя.
Мясцовы тэлеканал сцвярджае, што супрацоўнікі Tesla спрабуюць патушыць агонь з дапамогай пяску. Аб пацярпелых не паведамляецца.
Гэта не першы пажар на заводзе. Да гэтага ўзгаранне адбылося ў жніўні 2018 года.