БЕЛ Ł РУС

Байдэн паабяцаў, што ўсе дарослыя амерыканцы могуць прышчапіцца да 1 мая

12.03.2021 / 07:56

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у сваім звароце да нацыі абвясціў, што ўсё дарослае насельніцтва краіны ва ўзросце ад 18 гадоў да 1 мая павінна мець магчымасць прайсці вакцынацыю ад каранавіруса, паведамляе Bloomberg.

Паводле яго слоў, Злучаным Штатам удасца дасягнуць пастаўленай адміністрацыяй мэты — 100 млн прышчэпак за першыя 100 дзён знаходжання Байдэна на пасадзе кіраўніка дзяржавы — на 40 дзён раней: «Мы не толькі збіраемся дасягнуць гэтай мэты, мы збіраемся яе перасягнуць».

«Мы збіраемся перайсці ад 1 млн прышчэпак у дзень, які я абяцаў у снежні перадым тым, як прынесці прысягу, да таго, каб падтрымаць і перасягнуць цяперашні тэмп у 2 млн прышчэпак у дзень, апярэджваючы ўвесь свет», — цытуе прэзідэнта Associated Press.

Са слоў Байдэна, гэта дазволіць амерыканцам сабрацца невялікімі групамі, каб адсвяткаваць 4 ліпеня не толькі Дзень незалежнасці ЗША, але і «незалежнасць ад гэтага віруса».

«Адзіны спосаб вярнуць наша жыццё, вярнуць нашу эканоміку ў патрэбнае рэчышча — гэта перамагчы вірус», — падкрэсліў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула