БЕЛ Ł РУС

Польшча пакідае за сабой права на «адэкватны адказ» у сувязі з высылкай консулаў з Брэста і Гродна

12.03.2021 / 08:44

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміў намеснік міністра замежных спраў Марцін Пшыдач на сваёй старонцы ў «твітары», піша «Радыё Свабода».

Нагадаем, што 11 сакавіка МЗС Беларусі ўручыў часоваму паверанаму ў справах Польшчы Марціну Вайцяхоўскага ноту, у якой кіраўніку генеральнага консульства ў Гродне прапанавана пакінуць тэрыторыю краіны цягам 48 гадзін.

10 сакавіка Марцін Пшыдач паведаміў, што адзін з супрацоўнікаў беларускай амбасады ў Варшаве абвешчаны персонай нон грата — у адказ на варожыя і неабгрунтаваныя дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні да польскага консула ў Брэсце.

У той жа дзень пракурор Брэста пачаў крымінальную справу ў сувязі з правядзеннем у горадзе мерапрыемства, прысвечанага «дню выклятых жаўнераў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула