БЕЛ Ł РУС

Віцебскі аблвыканкам збіраецца выдаткаваць на рэстараны 8700 рублёў

12.03.2021 / 09:54

Nashaniva.com

Віцебскі аблвыканкам абвясціў закупку паслугі па забеспячэнні харчаваннем з поўным рэстаранным абслугоўваннем на перыяд з 20 сакавіка па 31 снежня, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Чыноўнікам неабходна мець магчымасць паесці ў рэстаране ў самім Віцебску або ў раёне. Да прэтэндэнтаў выстаўленыя наступныя патрабаванні:

— наяўнасць поўнага рэстараннага абслугоўвання;

— магчымасць адначасовага абслугоўвання да 160 чалавек;

— наяўнасць плошчаў, якія забяспечваюць магчымасць правядзення культурных праграм;

— забеспячэнне прадастаўлення страў міжнароднай кухні.

Закупка паслугі праводзіцца з адной крыніцы, аплачваць яе будуць з абласнога бюджэту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула