БЕЛ Ł РУС

Беларусь і Расія правядуць штабную трэніроўку ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны 16-18 сакавіка

15.03.2021 / 08:35

Nashaniva.com

З 16 па 18 сакавіка ў ваенна-паветраных сілах і войсках супрацьпаветранай абароны пройдзе сумесная штабная трэніроўка пад кіраўніцтвам камандуючага ВПС і войскамі СПА Беларусі генерал-маёра Ігара Голуба, паведамляе Мінабароны.

Паведамляецца, што ў ходзе трэніроўкі будуць адпрацаваны пытанні планавання прымянення ВПС і войскаў СПА ў абарончай аперацыі рэгіянальнай групоўкі войскаў, а таксама сумеснага прымянення ВПС і войскаў СПА Рэспублікі Беларусь і паветрана-касмічных сіл Расійскай Федэрацыі.

У трэніроўцы прымуць удзел службовыя асобы злучэнняў і воінскіх часцей ВПС і войскаў СПА, а таксама аператыўная група Узброеных Сіл Расіі.

Учора паведамлялася, што ў Беларусь прыбылі ваеннаслужачыя 234-га дэсантна-штурмавога палка 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула