Пад Крупкамі ў лабавым сутыкнуліся грузавік і мікрааўтобус: машыны згарэлі, кіроўцы загінулі ВІДЭА
ДТЗ здарылася сёння каля 07.00 на 465-м км аўтадарогі Брэст — Мінск — мяжа Расіі, паведамляе прэс-служба МУС.
27-гадовы жыхар Віцебска ехаў на «Мерседэс Спрынтар» у бок Мінска, заснуў за рулём, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з «Мерседэсам Атэга», за рулём якога быў 44-гадовы жыхар Старых Дарог.
У выніку аварыі машыны загарэліся, а кіроўцы загінулі.