БЕЛ Ł РУС

У Драгічынскім раёне ў 45 гадоў памёр святар Мікалай Манчук

15.03.2021 / 14:39

Nashaniva.com

Ён быў настаяцелем праваслаўнага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў аграгарадку Хомск, паведамляе Медыя-Палессе.

Фота з сайта Драгічынскага благачынія

Айцец Мікалай памёр 11 сакавіка ў Пінскай цэнтральнай бальніцы. Пахавалі яго 12 сакавіка.

Пінская цэнтральная бальніца сёння з'яўляецца міжраённым інфекцыйным шпіталем. Штодня машыны хуткай дапамогі з Столінскага, Лунінецкага, Іванаўскага і Драгічынскага раёнаў дастаўляюць сюды на лячэнне пацыентаў з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула