БЕЛ Ł РУС

Упершыню ў гісторыі карэнная амерыканка стала міністрам у ЗША

16.03.2021 / 8:53

Nashaniva.com

Новым кіраўніком МУС ЗША ў Адміністрацыі прэзідэнта Джо Байдэна стала Дэбара Холэнд. Сенат кангрэса зацвердзіў яе кандыдатуру. Цяпер Холэнд — першая ў гісторыі карэнная амерыканка ў Кабінеце міністраў Злучаных Штатаў, паведамляе The New York Times.

pbs.org

За зацвярджэнне Холэнд міністрам унутраных спраў прагаласаваў 51 сенатар (толькі чацвёра з іх — рэспубліканцы), 40 — супраць.

60-гадовая Дэбара Холэнд, прадстаўніца народа пуэбла, з'яўляецца сябрам палаты прадстаўнікоў ЗША ад штата Нью-Мексіка, у 2018 годзе яна стала адной з дзвюх першых жанчын-індзейцаў, абраных у ніжнюю палату кангрэса.

На новай пасадзе Холэнд будзе займацца пытаннямі выкарыстання федэральных зямель і здабычы прыродных рэсурсаў, абароны 1,9 млн карэнных жыхароў ЗША і знікаючых відаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула