БЕЛ Ł РУС

«Зняў маску і заклікаў скласці шчыты». Аляксея Мельнікава асудзілі на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

16.03.2021 / 11:41

Nashaniva.com

У судзе Заводскага раёна Мінска 16 сакавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе палітвязня Аляксея Мельнікава, паведамляе spring96.org.

Яго абвінавачвалі ў злачынстве, прадугледжаным часткай 2 артыкула 293 КК РБ Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі).

Мельнікаў быў затрыманы 4 снежня ў рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску.

Працэс вяла суддзя Хвайніцкая.

10 жніўня Аляксей Мельнікаў быў у раёне універсама «Рыга» па асабістых справах. Удзелу ў блакаванні вуліц у той вечар не прымаў. Аднак, па ягоных словах, з'явіліся людзі і пачалі заклікаць да блакавання вуліц. Мельнікаў паспрабаваў драбіць камяні, але ў яго не атрымлівалася. Затым, па ягоных сведчаннях, на людзей выйшла сцяна АМАПа.

Тады Мельнікаў зняў маску і прапанаваў ім скласці шчыты, і «вырашыць справу мірным шляхам».

Сваю віну Мельнікаў прызнаў часткова.

Вынік — пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Таксама суд пастанавіў прызнаць права на задавальненне матэрыяльнага зыску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула