БЕЛ Ł РУС

Сяргея Спарыша абвінавачваюць у перашкодзе працы ЦВК. Яго справу і яшчэ чатырох чалавек разгледзіць Мінаблсуд

16.03.2021 / 13:01

Nashaniva.com

Фота Уладзя Грыдзіна

Сёння стала вядома, што Мінскі абласны суд разгледзіць справу палітзняволенага актывіста партыі «Народная Грамада» Сяргея Спарыша. Яго абвінавачваюць у перашкодзе працы Цэнтрвыбаркама, падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, а таксама ў навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, паведамляе spring96.org.

Таксама ў Мінскім абласным судзе будзе разглядацца справа яшчэ чатырох чалавек. Гаворка ідзе пра палітзняволеных мужа і жонку, адміністратара тэлеграм-канала «Армія з народам» Сяргея Ярашэвіча і даверанай асобы Святланы Ціханоўскай Антаніны Канавалавай, блогераў Сяргея Коршуна і Я. Прывалава.

Дата суда пакуль невядомая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула