БЕЛ Ł РУС

Рассельгаснагляд забараніў увоз яблыкаў з Брэсцкай вобласці

16.03.2021 / 13:48

Nashaniva.com

«У мэтах недапушчэння паставак у Расію санкцыйнай прадукцыі Рассельгаснагляд з 17 сакавіка ўводзіць часовыя абмежаванні на ўвоз свежых яблыкаў, якія экспартуюцца і (або) вырабленыя ў Брэсцкай вобласці», — піша ТАСС.

Як растлумачылі ў ведамстве, Рассельгаснагляд занепакоены працяглымі спробамі ўвозу ў Расію з Беларусі санкцыйнай прадукцыі. 9 сакавіка быў выяўлены чарговы транспартны сродак, што перавозіў польскія яблыкі пад выглядам беларускай прадукцыі, вырашчанай у Брэсцкай вобласці.

Прадукцыя суправаджалася фітасанітарным сертыфікатам, выдадзеным Галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Рэспублікі Беларусь, які пацвярджаў беларускае паходжанне яблыкаў. Аднак, як паведамілі ў расійскім ведамстве, маркіроўка сведчыла аб тым, што яблыкі былі вырашчаны ў Польшчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула