БЕЛ Ł РУС

Еўракамісар Беніта Ферэра‑Вальднер наведае Мінск 21-22 чэрвеня

12.06.2009 / 15:39

Nashaniva.com

Запланавана яе сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым.

Камісар Еўрасаюза па вонкавых сувязях і еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра‑Вальднер прыедзе ў Мінск увечары 21 чэрвеня.

Падчас аднадзённага візіту яна правядзе сустрэчы з афіцыйнымі асобамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Беніта Ферэра‑Вальднер мяркуе сустрэцца 22 чэрвеня з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым.

Мэта візіту — абмеркаванне бліжэйшага супрацоўніцтва Беларуссю.

Меркавалася, што спадарыня Ферэра‑Вальднер наведае беларускую сталіцу ў сакавіку, а потым красавіку, але візіты штораз адкладаваліся.

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула