БЕЛ Ł РУС

У Жодзіне школьнікі выкладвалі камяні на чыгунцы: адкажуць іх бацькі

18.03.2021 / 12:44

Nashaniva.com

Супрацоўнікі міліцыі выявілі двух 11-гадовых школьнікаў, якія 14 і 15 сакавіка выкладвалі камяні, палкі і іншыя прадметы на рэйкі, паведамляе прэс-служба МУС.

14 сакавіка нават спыняўся цягнік — машыніст своечасова заўважыў на рэйках перашкоду. Супрацоўнікам міліцыі ён распавёў, што бачыў двух дзяцей 10-11 гадоў.

Школьнікаў гэта не збянтэжыла, і на наступны дзень яны вярнуліся да чыгункі і зноў выклалі на рэйкі камень і дэталь цацачнай машынкі. Тут дзяцей знайшлі.

Дзяцей за такое не прыцягнуць, бо яны яшчэ не дасягнулі ўзросту адміністрацыйнай адказнасці. А вось у дачыненні да іх бацькоў складзеныя пратаколы за невыкананне абавязкаў па выхаванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула