БЕЛ Ł РУС

У Лідскім раёне ратавальнікі дасталі з глыбокага калодзежа котку

18.03.2021 / 14:24

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў пасёлку Першамайскі 17 сакавіка, там у 15-метровы калодзеж у двары звалілася котка, паведамляе 112.by.

112.by

Гаспадыня чула мяўканне, але сама дапамагчы жывёле не змагла і звярнулася па дапамогу. Паколькі вады было няшмат, котка стаяла на дне і цярпліва чакала вызваления.

Пры дапамозе альпінісцкага рыштунку і лябёдкі кіроўца пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі №5 Дзмітрый Харужа спусціўся ўніз, пасадзіў кошку ў заплечнік і разам з ім падняўся на паверхню. Аперацыя па выратаванні заняла каля дзесяці хвілін.

112.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула