БЕЛ Ł РУС

Невядомыя зняважылі касцёл у Новалукомлі абразлівымі роспісамі

18.03.2021 / 15:55

Nashaniva.com

Ноччу 18 сакавіка быў здзейснены акт вандалізму ў касцёле Святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі, паведамляе catholicnews.by.

catholicnews.by

Невядомыя каля першай гадзіны ночы забраліся ў касцёл і напісалі чорнай фарбай абразлівыя словы ў прэзбітэрыі касцёла.

Шум у будынку пачуў пробашч парафіі кс. Мікалай Ліпскі (касцёл злучаны з плябаніяй). Ён паспрабаваў высветліць, што адбываецца ў святыні. Вандалы ўцяклі з месца злачынства.

Кс. Мікалай адразу ж выклікаў міліцыю. Супрацоўнікі следчых органаў працавалі да самай раніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула