Хлопцаў, што апаганілі касцёл у Новалукомлі, злавілі. Яны яшчэ размалявалі помнік Герою Савецкага Саюза
catholicnews.by
Нагадаем, што ў ноч на 18 сакавіка двое хлопцаў залезлі ў касцёл у Новалукомлі і пакінулі на сценах абразлівыя надпісы.
Святар заспеў парушальнікаў на месцы злачынства, аднак тыя змаглі збегчы. Святар звярнуўся ў Чашніцкі РУУС, паведамляе прэс-служба МУС.
Пазней высветлілася, што вандалы размалявалі сцены пад'езда і шматкватэрных дамоў, а таксама гарадскі помнік Герою Савецкага Саюза Фёдару Азміцелю.
Міліцыя хутка знайшла іх: гэта быў 20-гадовы мясцовы жыхар і яго прыяцель з Мінска. Падчас застолля гаспадар кватэры ўспомніў аб набытых у Расіі балончыках з фарбай і прапанаваў узяць іх на начную прагулку.