БЕЛ Ł РУС

Абвінавачанага ў згвалтаванні затрымалі праз 14 гадоў

22.03.2021 / 10:07

Nashaniva.com

Яго затрымалі ў Маскве.

Здарэнне адбылося 15 верасня 2007 года ў Мінску, у Фрунзенскім раёне, паведамляе СК.

Мужчына згвалтаваў жанчыну, а таксама забраў у яе грошы і мабільны тэлефон.

Праз некалькі дзён асоба падазраванага была ўсталяваная. Гэта быў мінчук 1982 года нараджэння. Даведаўшыся аб крымінальнай справе, ён схаваўся ад органаў пераследу. Мужчына быў абвешчаны ў міжнародны вышук.

У выніку следчыя ўстанавілі, што мужчына можа жыць у Маскве па пэўным адрасе. 18 сакавіка ён быў затрыманы.

Вырашаецца пытанне аб экстрадыцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула