БЕЛ Ł РУС

Пяскоў заявіў, што Лукашэнка не абяцаў Пуціну канстытуцыйнай рэформы

22.03.2021 / 14:13

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка не мог даваць абяцанняў адносна канстытуцыйнай рэформы расійскаму калегу Уладзіміру Пуціну, паколькі гэта ўнутраная справа Беларусі. Лукашэнка толькі інфармаваў расійскага лідара аб далейшых планах, паведаміў журналістам у панядзелак прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.

president.gov.by

«У іх (кіраўнікоў РФ і Беларусі) былі абмеркаванні. Там гаворка ідзе не пра абяцанні, гаворка ідзе пра тое, што прэзідэнт Лукашэнка інфармаваў прэзідэнта Пуціна аб далейшых планах, у тым ліку і планах па канстытуцыйнай рэформе», — адзначыў прадстаўнік Крамля.

Ён падкрэсліў,што «тут не можа ісці гаворкі пра тое, каб хтосьці камусьці нешта абяцаў».

«Гэта ўнутраная справа Беларусі», — растлумачыў Пяскоў.

19 сакавіка Лукашэнка заявіў, што ў размовах з Пуціным не даваў абяцанняў адносна канстытуцыйнай рэформы, гэтую тэму яны абмяркоўвалі толькі ў агульных рысах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула