БЕЛ Ł РУС

У Віцебску ў 38 гадоў памёр актывіст апазіцыі Аляксандр Галавань

22.03.2021 / 20:13

ЗП

Два тыдні мужчына праляжаў у бальніцы. Не стала яго 21 сакавіка а 22-й вечара, расказаў «Нашай Ніве» Дзмітрый, брат Аляксандра.

Фота з фэйсбука.

У Галаваня ўзніклі праблемы з адным з унутраных органаў цела, таму сваякі выклікалі хуткую дапамогу. Мужчыну шпіталізавалі. Магчыма, у бальніцы ён заразіўся каранавірусам, што і стала вырашальным у змаганні з хваробай.

Аляксандру Галаваню было 38 гадоў. У нацыянальным руху ад 2000 года, калі прыйшоў у «Малады фронт», потым прайшоў праз «Край», «Маладую Беларусь», БХД. Яго не раз затрымлівалі. Быў праваслаўным вернікам і актывістам віцебскага праваслаўнага руху. Апошнія гады ў грамадскім жыцці ўдзелу не браў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула