БЕЛ Ł РУС

Чалавек, падобны да арганізатара лукашэнкаўскіх шэсцяў, збівае суседа — ВІДЭА з ліфта

22.03.2021 / 21:19

Nashaniva.com

У распараджэнні dev.by апынуўся відэазапіс з ліфта дома, у якім у кастрычніку мінулага года адбылася бойка паміж арганізатарам праўладных шэсцяў Сяргеем Каўрыгіным і яго суседам.

Гісторыя адбылася ўвечары 18 кастрычніка недалёка ад ПВТ у доме, у якім пражывае Каўрыгін. Мясцовыя жыхары паведамлялі, што ён збіў суседа ў ліфце на вачах сваёй жонкі і дзяцей. Сусед атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму і быў вымушаны звярнуцца па медыцынскую дапамогу. Тады ён паведаміў dev.by, што падаў заяву ў міліцыю аб распачынанні справы паводле ч. 1 арт. 339 КК РБ («Хуліганства»).

На відэа ў ліфт заходзіць чалавек у чырвонай куртцы (пацярпелы ў бойцы пацвердзіў dev.by, што гэта ён). За ім — чалавек, падобны да Сяргея Каўрыгіна. Затым жанчына з дзіцём на руках і двое малых дзяцей. Чацвёртае дзіця, мабыць, не змяшчаецца ў цесным ліфце. Паміж мужчынамі завязваецца слоўная сварка, пасля чаго чалавек, падобны да Каўрыгіна, некалькі разоў моцна б'е суразмоўцу ў твар і па галаве.

Па словах пацярпелага, у распачынанні крымінальнай справы ў дачыненні да Каўрыгіна яму адмовілі.

Сяргей Каўрыгін больш за 10 гадоў працаваў у EPAM. Спачатку распрацоўшчыкам, потым тымлідам. Сышоў у 2017 годзе. Пасля гэтага да вясны 2020 года займаў пасаду Delivery Director у канадскай кампаніі беларускага паходжання Axamit. Пасля выбараў стаў арганізатарам і актыўным удзельнікаў шэсцяў у падтрымку Лукашэнкі. У снежні 2020 года заснаваў ІТ-кампанію Innovative Future Technologies, піша dev.by.

Чытайце таксама: З крыжам, сцягам і з вусамі. Расказваем, што за тройца ўзначальвае лукашэнкаўскія шэсці

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула