БЕЛ Ł РУС

Лаўроў: У Масквы няма адносін з Еўрасаюзам як з арганізацыяй

23.03.2021 / 08:01

Nashaniva.com

Пра гэта міністр замежных спраў РФ заявіў на сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўніком МЗС Кітая Ван І, піша ТАСС.

«Калі будзе палічана мэтазгодным з боку еўрапейцаў усё ж такі ліквідаваць гэтую анамалію ў кантактах са сваім найбуйнейшым суседам, вядома, мы будзем гатовыя на аснове раўнапраўя, на аснове пошуку балансаў інтарэсаў гэтыя адносіны нарошчваць. Ну а пакуль на заходнім фронце ў нас без перамен, на Усходзе ў нас, па-мойму, вельмі інтэнсіўны парадак дня, які з кожным годам становіцца ўсё багацейшы», — адзначыў міністр.

Чытайце таксама: Кіраўнік ЕС заклікаў Пуціна вызваліць Навальнага і выконваць правы чалавека

ЕС упершыню за 30 гадоў уводзіць санкцыі супраць Кітая

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула