БЕЛ Ł РУС

Паглядзіце, як будзе выглядаць форма беларускіх спартcменаў на Алімпіядзе ў Токіа ФОТЫ

23.03.2021 / 08:37

Фота noc.by

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі прадставіў форму, у якой спартсмены будуць выступаць на Алімпіядзе ў Токіа.

Форма была прадстаўлена ў дзень 30-годдзя НАК Беларусі. Экіпіроўку гасцям паказалі мадэлі Нацыянальнай школы прыгажосці.

Дызайн формы распрацаваны супрацоўнікамі НАК Беларусі сумесна са спецыялістамі прадпрыемства «Сола-Пінск».

Летнія алімпійскія гульні павінны прайсці ў Токіа з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года. Год таму яны былі перанесеныя з-за каранавіруса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула