БЕЛ Ł РУС

Маскоўскія дактары выратавалі дзесяцімесячную дзяўчынку: выцягнулі ў яе з галавы колца ад машынкі

23.03.2021 / 14:34

Nashaniva.com

асцярожна, шакуючае фота

Бацькі кажуць, што малая няўдала ўпала проста на востры штырок цацкі. Немаўля тэрмінова прывезлі ў дзіцячую бальніцу імя Спяранскага, паведамляе Mash.

Mash

Проста ўзяць і выцягнуць іншародны прадмет з галавы дзіцяці было нельга. Спярша зрабілі рэнтген, каб ацаніць сітуацыю. Потым, каб даведацца, ці пашкоджаны мозг, праверылі яго ультрагукам.

Як толькі зразумелі, што ўсё ў парадку, у аперацыйнай адмысловай прыладай дасталі колца.

Напрыканцы, каб пераканацца, што не засталося частак цацкі, яшчэ раз зрабілі рэнтген.

Цяпер дзяўчынка ўжо дома, засталася толькі маленькая адтуліна ў чэрапе, якая ніяк не перашкодзіць жыццю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула