БЕЛ Ł РУС

«Лейкерз» - 15-разовы чэмпіён НБА

15.06.2009 / 09:28

«Лос-Анджэлес Лейкерз» выйграў пяты матч фінальнай серыі ў «Арланда» з лікам 99:86, і ў пятнаццаты раз заваяваў тытул наймацнейшай каманды Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі і, відавочна, свету

Гульня прайшла ў нядзелю ў Арланда.

Лік у серыі 4:1 (першы матч – 100:75, другі 101:96, овертайм, трэці – 104:108, чацверты 99:91, овертайм).

Найлепшым у Лейкерз быў Кобі Браянт, што здабыў 30 балаў.

Ламар Адом набраў 17 балаў і зрабіў 10 падбораў, По Газоль – 14 балаў і 17 падбораў.

Трэнер каліфарніўцаў Філ Джэксан стаў абсалютным рэкардсменам па колькасці тытулаў, абагнаўшы легендарнага Рэда Ауэрбаха з "Бостана". Каманды Джэксана станавиіліся чэмпіёнамі 10 разоў (шесць разоў "Буллз" і чатыры разы «Лейкерс»).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула