БЕЛ Ł РУС

Мікалая Казлова даставілі з ізалятара ў шпіталь МУС

24.03.2021 / 09:15

Nashaniva.com

Напярэдадні яму стала дрэнна падчас суда пасля ночы, праведзенай у перапоўненай і залітай хлоркай камеры.

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП), сябра Каардынацыйнай рады Мікалай Казлоў быў дастаўлены з ізалятара часовага ўтрымання ў шпіталь МУС. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні партыі, апублікаваным у Facebook.

Кіраўнік партыі быў затрыманы ў панядзелак увечары. Раней супраць Казлова была распачатая крымінальная справа па арт. 407 КК аб наўмысным разгалашэнні звестак. Ён тройчы адмовіўся даць падпіску аб неразгалошванні пасля допытаў у Следчым камітэце па справе Каардынацыйнай рады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула