БЕЛ Ł РУС

Краіны ЕС запусцілі механізм для збору доказаў парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

24.03.2021 / 11:31

Nashaniva.com

Пры падтрымцы Даніі, Германіі і Вялікабрытаніі сёння запушчаны механізм для збору і захавання доказаў грубых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі: у прыватнасці, катаванняў, сэксуальнага гвалту, выкраданняў і забойстваў, паведамляе тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай.

Фоты з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай

Гэтыя даныя могуць быць выкарыстаны для завядзення і расследавання крымінальных спраў і пераследу для прыцягнення да адказнасці вінаватых у злачынствах. Платформа не заменіць механізм ААН, але будзе працаваць у яго падтрымку.

Калі пацярпелы жыве ў Беларусі, ён павінен звязацца з адной з беларускіх або міжнародных арганізацый у рамках Платформы і даць інфармацыю.

Кіраваць платформай будзе медыцынскі дырэктар Дацкага інстытута супрацьдзеяння катаванням Dignity Енс Модвіг. У кіраўніцтва ўвойдуць прадстаўнікі «Вясны», Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі і Лонданскай праваабарончай арганізацыі Redress.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула