БЕЛ Ł РУС

«Малодшая адгукалася на «кіс-кіс». У Падмаскоўі знайшлі дзвюх дзяўчынак-маўглі, якія жылі разам з 19 катамі і мамай-нацысткай

24.03.2021 / 13:56

Nashaniva.com

Усё адбылося ў невялікім горадзе Талдаме. Паліцэйскія пагналіся за падазроным хлопцам па вуліцы Салтыкова-Шчадрына і зайшлі ўслед за ім у прыватны дом. 

У будынку паліцэйскія ўбачылі недакормленых, жахліва брудных дзяўчынак 6 і 11 гадоў. Медыкі нават не адразу змаглі вызначыць іх узрост, настолькі абедзве былі знясіленыя, піша тэлеграм-канал «Мэш».

Малодшая, Дацэ, поўзала на карачках, адгукалася на «кіс-кіс» і не магла гаварыць. Старэйшая, Мышана, не магла ўспомніць, калі ў апошні раз была ў школе. Цяпер абедзве дзяўчынкі ў бальніцы.

Са слоў затрыманага хлопца, маці дзяцей называе сябе Алпрыкай, на яе старонцы ў сацыяльных сетках былі неанацысцкія лозунгі і фатаграфіі з характэрнымі рымскімі прывітаннямі.

На некаторых здымках зігуе і сама Алпрыка, і яе малая дачка.

Лёс маці пакуль невядомы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула