БЕЛ Ł РУС

Украіна на тры гады ўвяла санкцыі супраць двух беларускіх прадпрыемстваў

24.03.2021 / 14:30

Nashaniva.com

Уладзімір Зяленскі ўказам увёў рашэнне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны аб увядзеньні санкцый супраць двух беларускіх прадпрыемстваў, піша «Радыё Свабода».

Пад абмежаванні трапілі мінскія ТАА «Лайф Груп» (працуе з 2009 году як дыстрыб'ютэр беларускіх касметычных брэндаў) і «Экмі Касметыкс Груп» (створана ў 2017 годзе, займаецца вытворчасцю парфумерных і касметычных сродкаў).

Абодва маюць вялікае прадстаўніцтва па прасоўванні беларускай прадукцыі на ўкраінскім рынку.

Згодна з рашэннем, будуць заблякаваныя ўсе іхныя актывы, цалкам прыпыненыя гандлёвыя аперацыі, ануляваныя ліцэнзіі і забаронены ўдзел у тэндарах на закуп тавараў і паслуг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула