БЕЛ Ł РУС

На фестывалі «Маладзечна-2009» перамог маладзечанец

15.06.2009 / 11:13

А ўсяго Х фестываль беларускай песні і паэзіі сабраў больш за 600 удзельнікаў.

Аляксандр Салаўёў з Маладзечна заваяваў Гран-пры конкурсу выканаўцаў Х фестываля беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2009», што прайшоў 13 чэрвеня.

Першае і другое месца занялі ўраджэнцы Магілёўшчыны Улляна Шэлах і Маргарыта Халатава. Трэцім стаў Дзяніс Вяршэнка. Прыз Уладзіміра Мулявіна ўзяў Глеб Лапіцкі з Віцебскай вобласці

Што да пераможцы, то ён скончыў Маладзечанскую вучэльню па класічных спевах, цяпер навучаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры.

Усяго ў конкурсе браў удзел 21 выканаўца. А Х фестываль беларускай песні і паэзіі сабраў больш за 600 удзельнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула