БЕЛ Ł РУС

YouTube будзе аўтаматычна вызначаць тавары на відэа

24.03.2021 / 20:48

Nashaniva.com

YouTube пачне тэсціраваць новую функцыю, з дапамогай якой сацсетка аўтаматычна будзе вызначаць прадукты з відэа і складаць іх спіс для карыстальніка.

Фота Depositphotos.com

YouTube імкнецца палегчыць карыстальнікам пошук прадуктаў, якія паказваюцца ў відэа. Новая тэхналогія будзе іх ідэнтыфікаваць і складаць спіс, які дапаможа знайсці больш інфармацыі пра той ці іншы прадукт.

На відэа з’явіцца дадатковы значок, які будзе паказваць дадатковыя звесткі пра тавары, іншыя відэа, дзе яны таксама выкарыстоўваюцца, і спасылкі на інтэрнэт-крамы, піша BBC.

Пакуль што новая тэхналогія выпрабоўваецца толькі ў ЗША, аднак эксперты адзначаюць, што такая функцыя можа вельмі моцна паўплываць на рэкламную індустрыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула