Першы энергаблок БелАЭС ізноў адключаны ад сеткі
Пра гэта паведамляе Мінэнерга ў сваім тэлеграм-канале
«У адпаведнасці з праграмай этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі, першы энергаблок БелАЭС адключаны ад сеткі для правядзення выпрабаванняў і рэгламентных работ», — гаворыцца ў паведамленні.