Дашуку далі яшчэ пятнаццаць месяцаў «хатняй хіміі»
Рэкордна хутка прайшоў крымінальны суд па справе непаўналетняга Максіма Дашука.
Рэкордна хутка прайшоў крымінальны суд па справе непаўналетняга Максіма Дашука. Удзельніка «Працэсу чатырнаццаці» абвінавачвалі ў парушэнні адбыцця абмежавання волі. Суд пачаўся а 10:15, а праз дзве гадзіны быў вынесены вырак.
Суддзя Маскоўскага раёну Кузняцова пакарала Максіма Дашука адным годам і тры месяцамі абмежавання волі без накіравання ў спецкамендатуру, то бок зноў «хатняй хіміі».Паводле артыкулу 415 («Ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі») прадугледжваецца толькі зняволенне, але да хлопца праз непаўналецце і смерць бацькі быў прыменены артыкул 70, які змякчае пакаранне.
У пачатку траўня міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала фігурантаў «Працэсу 14‑ці» вязнямі сумлення.
На мінулым тыдні ж быў амніставаны першы ўдзельнік гэтай справы — Міхаіл Пашкевіч.