БЕЛ Ł РУС

Кнігу «Беларускі Данбас» Ігара Ільяша і Кацярыны Андрэевай суд прызнаў экстрэмісцкай

26.03.2021 / 12:31

Nashaniva.com

Кнігу «Беларускі Данбас» Ігара Ільяша і Кацярыны Андрэевай суд прызнаў экстрэмісцкай. Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў журналіст Раман Васюковіч.

Гэта значыць, што кніга цяпер забаронена на тэрыторыі Беларусі. Наперадзе — суд над самім Васюковічам за тое, што ён увёз гэтую кнігу ў краіну.

Акалічнасць справы ў тым, што тэрміны працягнення да адказнасці Васюковіча даўно выйшлі. Увоз кнігі быў яшчэ ў мінулым годзе.

«Беларускі Данбас» — журналісцкае расследаванне пра ўдзел беларусаў у вайне на ўсходзе Украіны, ролю беларусаў у ім і ўплыў канфлікту на Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула