БЕЛ Ł РУС

У Егіпце сутыкнуліся два цягнікі — загінулі больш за 30 чалавек

26.03.2021 / 15:53

Nashaniva.com

Два цягнікі сутыкнуліся ў горадзе Тахта ў егіпецкай правінцыі Сахаг, паведамляе Egypt Today. З рэек сышлі тры пасажырскія вагоны.

@frankyedekkk / Twitter

У Міністэрстве аховы здароўя краіны паведамілі, што загінулі прынамсі 32 чалавекі, яшчэ 66 атрымалі раненні, піша РБК.

На месца здарэння накіравалі больш за 30 машын хуткай дапамогі, якія дастаўляюць пацярпелых у бальніцы.

Прычына аварыі пакуль не называецца. 

Паводле звестак крыніцы Reuters у службе бяспекі, цягнікі рухаліся на невялікай хуткасці, у выніку сутыкнення два вагоны былі разбураныя, а трэці перакуліўся. Пракуратура Егіпта пачала расследаванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула