БЕЛ Ł РУС

«Байпол»: Мы сарвалі тэракт, у адказ абвінавацілі нас

26.03.2021 / 17:14

Nashaniva.com

Ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў пракамэнтавала па просьбе Свабоды заяву МУС, у якой гаворыцца пра прадухіленьне тэрактаў, сьляды якіх нібыта вядуць у BYPOL.

МУС паведамляе пра затрыманне «тэрарыста», які заклаў выбухоўку ў сметніцу, і звязвае яго з « Байполам»

«Мы сарвалi пляны ўладаў па ажыцьцяўленьні тэракта. У адказ у яго падрыхтоўцы абвiнавацiлi нас. Галоўнае, што мы захавалi жыцьцi людзей», — пракамэнтавалі паведамленьне МУС у ініцыятыве BYPOL.

24 сакавіка BYPOL заявіў, што атрымаў інфармацыю аб падрыхтоўцы ўладамі тэракту, які дазволіць абгрунтаваць увядзеньне надзвычайнага становішча. Па інфармацыі крыніц BYPOL, 25 сакавіка ў рамках пляну па дыскрэдытацыі пратэснага руху і яго поўнай ліквідацыі сілы Камітэта дзяржаўнай бясьпекі рыхтавалі тэрарыстычны акт у адным з будынкаў органаў унутраных спраў. У КДБ ня сталі камэнтаваць гэтую заяву.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула