БЕЛ Ł РУС

Карпянкоў: Лупаносаў — вораг і здраднік нашай дзяржавы

27.03.2021 / 10:31

Nashaniva.com

Пра гэта намеснік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў заявіў Tut.by падчас прамой лініі. Журналіст пацікавіўся меркаваннем пра Станіслава Лупаносава, які дзяліўся інфармацыяй з «Байполам».

Мікалай Карпянкоў з дубінкай сярод групы людзей у форме і масках без апазнавальных знакоў, 2020 год. Фота Svaboda.org

— Ці можаце вы пацвердзіць, тое, што ён распавядаў: што з гэтага адпавядае рэчаіснасці?

— Так шмат на гэтую тэму гаварылі, што дадаць практычна няма чаго. Мне патлумачыць з гэтай нагоды асабліва няма чаго. А Лупаносаў — здраднік. Па тэлебачанні быў добры фільм.

— Раней у МУС казалі, што інфармацыя, якая паступае ад BYPOL, — няпраўда. Але потым сказалі, што Лупаносаў зліваў інфармацыю. Альбо гэта няпраўда, альбо ён яе зліваў?

— Мае прамыя тэлефонныя лініі тычацца Унутраных войскаў. Звычайна тэлефануюць бацькі — цікавяцца пэўнымі пытаннямі быту, калі ёсць якія-небудзь праблемы ў дзяцей. А такія двухсэнсоўныя пытанні не хочацца каментаваць. Усё па цэнтральным беларускім тэлебачанні паказана. Звяртайцеся да беларускага тэлебачання, прэсы, каментатараў нармальных, журналістаў, якія даюць расклады.

Лупаносаў — вораг і здраднік нашай дзяржавы. Мне больш няма чаго адказаць з гэтай нагоды.

Афіцэр ГУБАЗіКа, які перадаваў інфармацыю «Байполу», даў першае інтэрв'ю: Хай думаюць, што я адзін такі, хай супакойваюць сябе

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула