БЕЛ Ł РУС

Міліцыя: Больш за 100 чалавек дастаўленыя ў РУУСы

27.03.2021 / 17:11

Nashaniva.com

Па стане на 17:50 27 сакавіка праваабаронцы зафіксавалі прозвішчы 62 затрыманых чалавек. Міліцыя паведамляе пра 100 затрыманых.

Большасць затрыманых у Мінску, каля плошчы Бангалор. У тым ліку затрыманыя галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч, фатограф Надзея Бужан і журналістка Кацярына Карпіцкая. Затрыманыя рэдактары Tut.by Ганна Калтыгіна і Галіна Уласік.

Таксама затрыманыя некалькі чалавек у Навагрудку. Паведамляецца, што яны прыйшлі на экскурсію.

Спісы затрыманых

МУС Беларусі паведаміла, што звыш за 100 чалавек дастаўленыя ў аддзяленні за адміністрацыйныя парушэнні, у тым ліку пікетаванне, піша «РІА Навіны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула