БЕЛ Ł РУС

Міністр культуры Маркевіч: Еўрабачанне? «Славянскі базар» — вось гэта сапраўдны конкурс

28.03.2021 / 11:25

Nashaniva.com

У сюжэце тэлеканала АНТ міністр культуры Анатоль Маркевіч пракаментаваў (дарэчы, па-беларуску) рашэнне арганізатараў «Еўрабачання» пазбавіць Беларусь права ўдзелу ў конкурсе.

«Ведаеце, я не стаў бы перажываць на гэты конт. Пераадолеем мы дадзеныя цяжкасці, недарэчнасці, якія ўзніклі. Таму што, на мой погляд, асабліва ў апошнія гады, конкурс «Еўрабачанне» стаў крыху падмяняць агульначалавечыя паняцці.

Міжнародны фестываль «Славянскі базар», які кожны год, дзякуючы падтрымцы кіраўніцтва дзяржавы, праводзіцца ў Віцебску, — вось гэта сапраўдныя конкурсы. Вось гэта сапраўднае майстэрства, і мы ганарымся тым, што наша краіна становіцца вось такой цудоўнай пляцоўкай.

А тут разумеем, напэўна, што справа не ў песні, а справа ў іншым. Час расставіць усё на свае месцы», — упэўнены міністр. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула