БЕЛ Ł РУС

У Мінску разбіўся мужчына: ён упаў на дарогу з моста

28.03.2021 / 16:47

Nashaniva.com

момант падзення з відэарэгістратара. жорсткія кадры! 

Як паведамляе мінская міліцыя, сёння днём ад відавочцаў паступіла паведамленне аб падзенні мужчыны з моста на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Алібегава. Мужчына загінуў.

Пакуль невядома, што стала прычынай няшчаснага выпадку, следчыя высвятляюць абставіны здарэння. 

«Анлайнеру» стала вядома, што мужчына скокнуў з пуцеправода сам, прычым якраз у гэты момант на дарозе, якая знаходзіцца знізу, ехалі машыны. На шчасце, кіроўцы паспелі зрэагаваць і не дапусціць наезду. 

Таксама відавочцы сцвярджаюць, што адразу пасля падзення мужчына яшчэ варушыўся, але ўжо хуткая, якая прыехала на месца здарэння, канстатавала смерць. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула