БЕЛ Ł РУС

Рада бяспекі прапануе дазволіць працадаўцам звальняць работнікаў за заклікі да палітычных страйкаў

29.03.2021 / 08:02

Nashaniva.com

Намеснік дзяржсакратара Рады бяспекі Аляксандр Рахманаў адзначыў, што сёння такога тыпу акцыі, не звязаныя з працоўнымі спрэчкамі, даволі пашыраныя, піша ТАСС.

Змены ў заканадаўства, якія прадугледжваюць скасаванне кантракта з работнікамі за заклікі да страйкаў, не звязаных з працоўнымі спрэчкамі, плануецца прыняць у Беларусі ў найбліжэйшы час. Пра гэта ў нядзелю заявіў намеснік дзяржсакратара Рады бяспекі Аляксандр Рахманаў.

«Мы прадугледзелі і прапануем дадатковыя падставы да скасавання кантракта з ініцыятывы наймальніка з людзьмі, якія такой дэструктыўнай дзейнасцю займаюцца», — адзначыў ён у інтэрв'ю на тэлеканале «Беларусь-1».

Рахманаў канстатаваў, што на сённяшні дзень даволі пашыраная «тэматыка так званых незаконных забастовак». «У выпадку з падзеямі другога паўгоддзя 2020 года ні аб якой працоўнай спрэчцы гаворкі не ішло», — лічыць ён.

«Прымаліся меры для таго, каб расхістаць калектывы, каб прыпыніць або наогул спыніць працу прадпрыемства. І як мы бачым у далейшым — падзяліць рынкі, у тым ліку замежныя, на якіх прадукцыя нашых прадпрыемстваў карыстаецца попытам», — заявіў намеснік дзяржсакратара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула