БЕЛ Ł РУС

СК з пачатку года накіраваў дакументы на экстрадыцыю 39 чалавек

29.03.2021 / 10:38

Nashaniva.com

Пра гэта БелТА паведаміў начальнік міжнародна-прававога аддзела СК Міхаіл Вавула.

Днямі ў Генпракуратуру былі накіраваныя дакументы аб выдачы з Расіі 36-гадовага мужчыны з Ліды. Ён абвінавачваецца ў тым, што з 8 жніўня да 7 верасня 2020 года адміністраваў «некалькі дэструктыўных тэлеграм-каналаў, дзе з мэтай дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне публічна размяшчаў інфармацыю з заклікамі ўзяць удзел у несанкцыянаваных мітынгах у Лідзе і Мінску, схіляў асоб да канкрэтных дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак», — распавёў Вавула.

Паводле яго слоў, дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 342. Санкцыя артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула