Яшчэ адна ахвяра падпалу сухой травы: у Чавускім раёне загінуў 68-гадовы мужчына
112.by
У в. Кадзіна, што ў Чавускім раёне, 27 сакавіка 68-гадовы пенсіянер з Магілёва паліў на лецішчы траву — і практычна цалкам абгарэў. Яго знайшлі ў полі, павезлі ў бальніцу, але выратаваць мужчыну не ўдалося, паведамляе МНС.
Учора таксама паведамлялася пра смерць 83-гадовай жанчыны з вёскі Касмыры, што ў Чашніцкім раёне. Там у выніку падпалу сухой травы загінула гаспадыня, а таксама агнём былі пашкоджаныя гаспадарчыя пабудовы.