БЕЛ Ł РУС

У Ваўкавыску кіроўца легкавіка вырашыў аб'ехаць сабак і ўрэзаўся ў фуру

29.03.2021 / 11:24

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося раніцай у нядзелю, паведамляе прэс-служба МУС.

46-гадовы кіроўца «Форда» ехаў па вуліцы 129-й Арлоўскай дывізіі.

Па яго словах, дарогу сталі перабягаць сабакі. Сыходзячы ад наезду, ён урэзаўся ў паўпрычэп, што стаяў па тэхнічных прычынах.

У «Фордзе» пасажыраў не было. Аднак кіроўца легкавіка рамянямі прышпілены не быў, яго даставілі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула